Класс

Раздзел

 праграмы

Вывучаемы твор

Рэкамендуемыя спектаклі

Аб спектаклі

Спектакль
IX

ЧАЛАВЕК І ГРАМАДСТВА. ПОСТАЦІ АЙЧЫННАЙ ГІСТОРЫІ

Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Францыск Скарына. Прадмова да кнігі «Юдзіф»

Гродненскі абласны тэатр лялек

Камедыя Юдзіфі

Да 500-годдзя з дня выхаду першай друкаванай кнігі Ф.Скарыны.

Па матывах «Кнігі Юдзіфі» у перакладзе

Ф. Скарыны.

П’еса – Сяргей Кавалёў.

Пастаноўка – Алег Алегавіч Жугжда – галоўны рэжысёр тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

РАМАНТЫЧНАЕ І РЭАЛІСТЫЧНАЕ АДЛЮСТРАВАННЕ ЖЫЦЦЯ Ў МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Ян Баршчэўскі. Апавяданні «Шляхціц Завальня», «Плачка», «Белая Сарока» (са зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»)

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

“Ваўкалак”

Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне Ірыны Цішкевіч.

У спектаклі артысты багата выкарыстоўваюць беларускі фальклор: абрады, прыказкі, вясельныя пажаданні, замовы, народныя аўтэнтычныя песні, у тым ліку ў апрацоўцы вядомага этна-трыа «Троіца».

Беларускі тэатр “Лялька” (Віцебск)

“Загубленая душа або Пакаранне грэшніка”

Дыдактычная драма на 2 дзеі паводле твораў Яна Баршчэўскага.

НАЦЫЯНАЛЬНАЕ

 І АГУЛЬНАЧАЛА-ВЕЧАЕ Ў МАСТАЦТВЕ СЛОВА

Якуб Колас.

Паэма “Новая зямля”

Брэсцкі тэатр лялек

«Новая зямля»

Рэжысёр-пастаноўшчык - А.Янушкевіч.

Мастакі-пастаноўшчык - Т.Нерсісян.

Кампазітар - А.Літвіноўскі.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

«Дзеці.Вёрсты»

Арцём Казюханаў.

Дарога жыцця ў сямі песнях паводле творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Рэжысёр-пастаноўшчык Інэс АМАМІ.

Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.

Кампазітар Павел САЛДАЦІКАЎ.

ЧАЛАВЕК У ЧАСЕ І ПРАСТОРЫ

 Ў ТВОРАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Янка Брыль. Апавяданне «Memento mori»

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

НЕЗАГОЙНАЯ РАНА

Васіль Быкаў, Янка Брыль, Уладзімір Караткевіч.

Споведзь паводле твораў «Незагойная рана», «Memento mori», «Балада пра смяротнікаў».

Прысвячаецца падзеям Вялікай Айчыннай вайны, пакутам, якія давялося вынесці беларускаму народу ў часы чорнай навалы.

Монаспектакль складаецца з трох навел.

Уладзімір Караткевіч. Аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха»

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Опера

 «Дзікае паляванне караля Стаха»

Лібрэта Святланы Клімковіч па аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча.

Дырыжор-пастаноўшчык – Андрэй Іваноў.

Рэжысёр-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная.

Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Меранкоў.

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі

«Дзікае паляванне караля Стаха»

Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар інсцэніроўкі: Валянціна ЯНАВЕЦ.

Мастак-пастаноўшчык: Мікалай ПАЛТАРАКА.

Чытка па творы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча дазволіць вам далучыцца да містычных прыгод герояў аповесці. Захапляльны дэтэктыўны сюжет і кранальная гісторыя кахання.

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача

«Дзікае паляванне караля Стаха»

Псіхалагічны дэтэктыў на дзве дзеі паводле аднайменнай аповесці.

Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір Савіцкі.

ДЛЯ ДАДАТКОВАГА ЧЫТАННЯ

Васіль Быкаў «Альпійская балада»

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

«Альпійская балада»

Ваенная аповесць.

 У спектаклі, створаным па ваеннай аповесці, арганічна спалучаюцца пластыка, відэакантэнт і абсалютна натуральны спосаб існавання акцёраў на сцэне.

Рэжысёр – Святлана Навуменка.

Гомельскі абласны драматычны тэатр

«Альпійская балада»

Рэжысёр-пастаноўшчык і музычнае афармленне – Павел Харланчук-Эжакоў.

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача

“Альпы.Сорак першы”

Музычны спектакль па матывах аповесці Васіля Быкава "Альпійская балада". Сапраўднае глыбокае пачуццё не выбірае час і месца. Немагчыма прадбачыць, калі і як яно з'явіцца. Іван і Джулія, якія ўцяклі з аўстрыйскага канцлагера ў самым пачатку полымя Вялікай Айчыннай вайны, былі разам усяго тры дні. Тры самыя страшныя для іх і ў той жа час самыя выдатныя і шчаслівыя дні ў іх жыцці.