Раздзел

 праграмы

Вывучаемы твор

Рэкамендуемыя спектаклі

Аб спектаклі

Спектакль

V

ЛІТАРАТУРНЫЯ КАЗКІ І ЛЕГЕНДЫ

Уладзімір Караткевіч. «Нямоглы бацька»

Беларускі тэатр “Лялька” (Віцебск)

“Скарб”

Уладзімір Караткевіч.

Прыпавесць на 2 дзеі.

Адаптацыя і пастаноўка             Віктар Клімчук.

У краіне, створанай геніем Уладзіміра Караткевіча, хаваецца скарб, даражэйшы за золата. Змагаюцца за яго Анёл з Чортам, і ад зыходу гэтай барацьбы залежыць лёс не толькі Янкі-ды-Жонкі, а і ўсяго наваколля, па якім ходзяць Павадыр з дужым Мядзведзем.

Паглядзі спектакль ды падумай: што гэта за скарб, і ў чые рукі ён урэшце трапіць?

Беларускі тэатр “Лялька” (Віцебск) “Скрыпка дрыгвы і верасовых пустэчаў”

Уладзімір Караткевіч.

Спектакль-фантазія на 1 дзею Спектакль-фантазія перанясе гледача ў далёкія часы – часы Сярэднявечча на Беларусі. Тады, калі кнігі былі забароненыя, калі не было вольнасці, калі адзінай зброяй была музыка, а выратавальнікамі – вандроўныя песняры…